КДК выявіў шматлікія парушэнні пры зімова-стойлавым утрыманні жывёлы ў Магілёўскай вобласці.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці падвёў вынікі праверак утрымання жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёна.
У 2026 годзе праверкі прайшлі ў 91 сельскагаспадарчай арганізацыі і на 113 жывёлагадоўчых аб’ектах.
Парушана ўсё, што можна было парушыць. Спіс уражвае:
- занавожанасць жывёлагадоўчых памяшканняў і несвоечасовая ачыстка ферм;
- нездавальняючы стан дахаў жывёлагадоўчых будынкаў;
- няспраўнасці сістэм напавання і стойлавага абсталявання;
- неналежнае захоўванне травяных кармоў;
- адсутнасць належнага ветэрынарнага суправаджэння;
- парушэнні санітарных патрабаванняў на фермах;
- несвоечасовае правядзенне рамонтных работ на аб’ектах.
Асабліва вызначыліся гаспадаркі Глускага раёна – ААТ «Глускі райаграпрамтэхснаб» і ААТ «Эксперыментальная база «Глуск».
Зрэшты і ў іншых раёнах таксама не ўсё гладка. Парушэнні выяўлены:
- у ААТ «Любінічы-Агра» і ААТ «Новагародзішчанскае» аграхолдынга «Купалаўскае» (Шклоўскі раён);
- у КСУП «Палашкова» (Клімавіцкі раён);
- у ААТ «Племянны завод «Ціманава» (Клімавіцкі раён).
Звяртаем увагу, што аграхолдынг «Купалаўскае» здабыў сабе кіслую славу яшчэ падчас знакамітай сустрэчы Лукашэнкі з аб…ранымі каровамі.
Падобна, з часам там нічога не змяняецца, як і ва ўсім “узорна-паказальным” Шклоўскім раёне.
Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.
