Міліцыя зняла з маршруту п’янага вадзіцеля, які кіраваў рэйсавым аўтобусам, дзе знаходзіліся пасажыры.
Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтобус МАЗ для праверкі. Іх падазрэнне выклікаў фізічны стан 41-гадовага вадзіцеля. Пасля медыцынскага агляду аказалася, што ў выдыхаемым паветры апошняга ўтрымліваецца 1,15 праміле алкаголю. Паводле вадзіцеля, ён напярэдадні выпіваў піва.
У міліцэйскім паведамленні не ўказваецца прыналежнасць аўтобуса, але з відэа бачна, што ён з’яўляецца рэйсавым – на шыбе прымацаваны расклад руху. Дзе цяпер будзе працаваць мужчына, для яго самога невядома.
Таксама яму пагражае штраф у памеры да 200 базавых велічынь (9 тыс. рублёў) і пазбаўленне правоў кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.
Фотаздымак: ТГ “Міліцыя Магілёшчыны”
