Ірына Дундукова

Ураджэнка Мсціслава асуджана па палітычным артыкуле

Ураджэнка Мсціслава, 39-гадовая Ірына Дундукова, якая працавала рэкламшчыцай у Расіі, асуджана за нібыта садзейнічанне экстрэмізму.

Значную частку свайго жыцця жанчына пражыла ў Маскве. У 2011 годзе скончыла гуманітарны факультэт Маскоўскай фінансава-юрыдычнай акадэміі па спецыяльнасці «рэклама», піша “Наша ніва”.

Працавала кантэнт-менеджарам, рэдактарам і спецыялістам па маніторынгу СМІ. Ірына займалася напаўненнем сайтаў, стварэннем фота- і відэаархіваў, а таксама аналітыкай сацыяльных сетак. 

Яна пісала ў сацсетках, што жыла ў прыватным доме ў Падмаскоўі, працавала дома і перыядычна ездзіла ў Беларусь да бацькоў.

Затрымалі жанчыну, падобна, падчас адной з паездак у Беларусь. Магілёўскі абласны суд вынес Ірыне Дундуковай прысуд паводле артыкула аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і прысудзіў “хатнюю хімію”.

Фотаздымак са старонкі Ірыны Дундуковай у “Вконтакте”

← Усе навіны Магілёва