Вадасховішча Рудэя, а таксама шэраг вадаёмаў каля Магілёва маюць праблемы з чысцынёй вады для купання.
Так, паводле Магілёўскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, па даных на 28 ліпеня 2026 года, у вадасховішчы Рудэя каля вёскі Гарадня Магілёўскага раёна вада не адпавядае санітарным нормам па мікрабіялагічным паказчыкам. Нагадаем, што ў сярэдзіне ліпеня вада ў Рудэі таксама не адпавядала санітарным нормам.
Ёсць абмежаванне купання дзяцей на гарадскім пляжы ракі Днепр, на пляжы ў аграгарадку Палыкавічы, у заліве на вуліцы Фаціна, у сажалы вёскі Вільчыцы Вяйнянскага сельсавета. “Купанне ў гэтых зонах рэкрэацыі можа прывесці да рызыкі для здароўя, развіцця кішачнай групы інфекцыйных захворванняў, ускладненню эпідэміялагічнай абстаноўкі” – папярэджваюць эпідэміёлагі.
У сваю чаргу бяспечнымі для купання застаюцца Святое возера, Пячэрскае водасховішча, сажалка ў Брадах, возера Гусінае каля аграгарадка Кадзіна Магілёўскага раёна.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
