аўтобус

Чавускага вадзіцеля чакае суд за смерць пешаходаў пад коламі яго аўтобуса

Вадзіцель аўтобуса, што пакаціўся і смяротна траўмаваў двух састарэлых пешаходаў у Чавусах, пойдзе пад суд за парушэнне правіл дарожнага руху.

Нагадаем, трагедыя адбылася раніцай 16 траўня 2026 года на аўтастанцыі Чавусаў. Вадзіцель не заглушыў рухавік, не прыняў мер па недапушчэнні адвольнага руху аўтобуса і пакінуў яго, пайшоўшы адзначаць пуцявы ліст. Аўтобус пакаціўся і наехаў на сямейную пару 70 і 66 гадоў, якія ішлі па пляцоўцы аўтастанцыі і не маглі заўважыць аўтобус. У выніку наезду людзі загінулі.

Як высвятліла следства, мужчына быў вельмі заняты размовай па мабільным тэлефоне і таму не выключыў рухавік аўтобуса і не паставіў транспартны сродак на стаяначны тормаз.

Пракуратура накіравала справу ў суд. Паводле ч.3 арт.317 КК РБ вадзіцелю пагражае ад трох да сямі гадоў зняволення. Мужчына зараз знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Скрыншот: ТГ Следчага камітэта

← Усе навіны Магілёва