сярэдні заробак

Магілёўшчына зноў аўтсайдэр па сярэднім заробку ў Беларусі

Белстат прадставіў апошнія даныя па сярэнім заробку ў Беларусі – цяпер за чэрвень. Магілёўская вобласць традыцыйна на апошнім месцы. У красавіку яна таксама замыкала гэты спіс па краіне – пісалі mogilev.media.

Так, на Магілёўшчыне намінальны налічаны сярэднемесячны заробак за чэрвень 2026 года склаў 2 626,4 руб. Пры тым што ў сярэднім па Беларусі гэты паказчык амаль на 500 рублёў большы – 3 104,1 руб. На перадапошнім месцы па заробку ў Беларусі Віцебская вобласць – 2667,7 руб. Больш за ўсё зарабляюць у сталіцы – 4054,4 руб.

Агулам за шэсць месяцаў бягучага года сярэдні паказчык заробку на Магілёўшчыне таксама быў найніжэйшым па краіне – 2 445,8 руб. супраць 2 924,8 руб.

Сярод раёнаў і гарадоў Магілёўскай вобласці больш за ўсё зарабляюць у Магілёўскім раёне – 2 933,7 руб. Такі паказчык тлумачыцца ў многім наяўнасцю там свабоднай эканамічнай зонай “Магілёў”, дзе сканцэтраваны сучасныя прадпрыемствы, у тым ліу з замежным капіталам.

Найменшыя ў вобласці заробкі ў чрвені былі ў Мсціслаўскім раёне – 2 195 руб. Ад яго недалёка сышлі Краснапольскі (2 195,8 руб.) і Чэрыкаўскі (2 197,4 руб.) раёны.

Фотаздымак: Белстат

← Усе навіны Магілёва