Працаўнікі Быхаўскага лясгаса кожны год вывозяць з мясцовых лясоў тоны смецця ў выглядзе шкла і пластыка.
“Штогод работнікі Быхаўскага лясгаса ачышчаюць лясы. Мы збіраем каля пяці тон шкла і каля тоны пластыка” – кажа ляснічая Тошчыцкага лясніцтва Быхаўскага лясгаса Наталля Божадомава.
Яна звяратаецца да жыхароў раёна, каб тыя помнілі, што ў лесе яны госці, таму, наведваючы лес, трэба прыбіраць за сабой смецце.
Скрыншот: Інстаграм bykhov.news
