На тэрыторыі ААТ «МагілёўАтракцыёны» (праспект Пушкінскі, 1) пачаў працу школьны кірмаш. Гандлёвыя рады адкрыты з 11 да 19 гадзін, працаваць кірмаш будзе да канца жніўня – часу, каб сабраць дзіця ў школу, хапае.
Выбар канцылярскіх прылад традыцыйна шырокі, закупіцца можна ўсім неабходным адразу. Разбежка цэн такая:
- заплечнікі – ад 25 да 135 рублёў;
- сумкі для абутку – ад 5 да 15 рублёў;
- ручкі – ад 0,35 да 3 рублёў;
- алоўкі – ад 0,30 да 0,80 рубля;
- сціркі – ад 0,60 да 1,50 рубля;
- сшыткі на 12 аркушаў – па 0,30 рубля за штуку;
- паўагульныя сшыткі – ад 0,92 да 2,20 рубля;
- агульныя сшыткі – ад 1,49 да 2,80 рубля;
- тэматычныя сшыткі па прадметах – па 1,95 рубля.
Адзенне і абутак для школьніц прадстаўлены значна шырэй, чым для хлопчыкаў. Экіпіроўка для малодшых класаў абыходзіцца танней, для старэйшых – даражэй:
- спадніцы, блузкі і камізэлькі для вучаніц малодшых класаў – у сярэднім ад 25 да 40 рублёў;
- тыя ж рэчы для старэйшых дзяўчат – да 70 рублёў;
- гумкі для валасоў і банцікі – ад 0,3 да 15 рублёў;
- абутак – ад 25 да 65 рублёў.
Хлопчыкам таксама ёсць з чаго выбіраць: на прылаўках рэчы розных вытворцаў, у тым ліку турэцкія і расійскія:
- штаны – ад 55 да 105 рублёў;
- кашулі – ад 55 да 80 рублёў;
- «падманкі», гэта значыць імітацыя кашулі пад камізэльку, – 85 рублёў;
- школьны і спартыўны абутак – ад 25 да 70 рублёў.
Самая цікавая пазіцыя ў гэтым пераліку – тая самая «падманка». Каўнерык з манжэтамі, да якога не дадаецца ўласна кашуля, каштуе даражэй за любую сапраўдную кашулю на суседнім прылаўку.
Фота «МагілёўАнлайн».
