Расіянка, якая выйшла замуж за магілёўца, лічыць, што галоўнае адрозненне беларускіх мужчын ад расійскіх – дабрыня.
31 ліпеня 2026 года вяселле ў Магілёве зладзілі мясцовы жыхар 28-гадовы Антон Чарчук і 22-гадовая санкт-пецярбуржанка Рэгіна Антонава, піша komkur.info. Маладыя пазнаёміліся ў Санкт-Пецярбурзе, дзе дзяўчына працавала касіркай у магазіне, куды часта заходзіў хлопец. Ён у сваю чаргу працуе інжынерам пасля заканчэння тамтэйшага электратэхнічнага ўніверсітэта.
Распісаліся Антон і Рэгіна у Магілёўскім ЗАГСе, аднак вяселле яшчэ працягнецца ў сяброў у Мінску, а затым у Санкт-Пецярбурзе, дзе і будуць жыць маладыя.
Праўда, Магілёў, як прызнаецца Рэгіна, падабаецца ёй больш за Санкт-Пецярбург. “Мне нашмат больш падабаецца Магілёў, чым Пецярбург. Тут спакойна, зялёна, вельмі прыгожа. Людзі вельмі добрыя. Няма такой мітусні, як у вялікім горадзе. Тут адчуваеш нейкую свабоду, шчасце. Як быццам я дома. Я б вельмі хацела ў будучыні купіць тут кватэру і жыць менавіта ў Магілёве. А яшчэ мяне вельмі здзівіла, наколькі падобныя цэнтры двух гарадоў. Ленінская вуліца нагадала мне Пецярбург – архітэктура вельмі падобная” – лічыць дзяўчына.
Рэгіна кажа, што беларускія мужчыны дабрэйшыя за расійскіх. Якіх-небудзь фактаў і аргументаў, на падставе якіх зраблена такая выснова, расіянка не прыводзіць.
Фотаздымак: komkur.info
