недабуд

У Бабруйску ў пяты раз выставілі на таргі недабудаваны шматпавярховік

У пяць разоў знізілася цана недабудаванага жылога дома на вул. Гарэліка ў Бабруйску, пасля чатырох няўдалых аўкцыёнаў.

Нагадаем, апошні раз гэты дом спрабавалі прадаць у лютым 2026 года. Тады цана на яго была 1,12 млн рублёў. Лютаўскія таргі не адбыліся, бо не было жадаючых купіць гэты будынак. І вось цяпер абвешчаны новы аўкцыён, але кошт значна паменшыўся – ажно ў пяць разоў – да 224 тыс. рублёў. Арганізатары аўкцыёна спадзяюцца, што цяпер недабуд стане больш прываблівы для патэнцыйных пакупнікоў, калі, канешне, яны з’явяцца.

У лот, выстаўлены на аўкцыён, уваходзіць закансерваваны недабудаваны чатырохпавярховы жылы дом плошчай 4,4 тыс.м2 і ўчастак у 0,35 га.

На маёмасць накладзены арышт і ёсць забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў. Уладальнікам будынка ўказаны Махновіч Аляксандр Іванавіч.

Чарговыя таргі прызначаны на 11 жніўня 2026 года.

Фотаздымак: “БелЮрЗабеспячэнне”.

← Усе навіны Магілёва