Пад песні і гучныя забавы ў Хоцімску пройдзе рыбалоўны фестываль “Залаты карась”.
Фестываль намечаны на 21-22 жніўня 2026 года на гарадскім пляжы ракі Жадунька. Прычым адбудзецца гэта ўжо ў чацвёрты раз.
Лоўля рыбы, конкурсы і яскаравыя творчыя нумары. Такое дакладна нельга прапусціць”, – заклікае тэлеграм мясцовай раёнкі. Фестываль, які распачынаўся ў 2023 годзе, мае статус адкрытага рэгіянальнага.
Паводле Магілёўскага абласнога цэнтра народнай творчасці, гэты фестываль рыбалкі адно з самых запатрабаваных мерапрыемстваў у раёне. “Як толькі ў сацыяльных сетках з’явіліся аб’ява, заяўкі набіраліся літаральна за пару дзён” – сцвярджаюць там. Праўда, знайсці інфармацыю об колькасці ўдзельнікаў у рыбалоўных конкурсах фестываля ў адкрытых крыніцах не ўдалося. Таксама як і не ўдалося параўнаць тыя лічбы для разумення, ці расце зацікаўленасць у “Залатым карасе” сапраўдных аматараў спаборніцтваў па рыбнай лоўлі.
Фотаздымак: www.mogomc.by
