Восем работнікаў станцый тэхагляду ў вобласці трапілі пад дысцыплінарныя пакаранні пасля візітаў пракурораў.
Пяць станцый прыцягнулі ўвагу абласных пракурораў і амаль у кожнай з іх людзі ў сініх мундзірах знайшлі парушэнні. Так, па выніку праверак у трох дыягнастычных станцыях заменены і адрамантаваны сродкі вымярэння, якія выкарыстоўваюцца для правядзення кантрольна-дыягнастычных работ.
Выявілі пракуроры нізкую кваліфікацыю спецыялістаў СТА. Аказалася, што яны не вывучылі дасканала працаздольнасць ўзмацняльніка рулявога кіравання, ступені зацяжкі яго разьбовых злучэнняў, святлопрапускання шкла, узровень шуму, выпуск адпрацаваных газаў рухавіка, наяўнасць і адпаведнасць ўстаноўленым патрабаванням знакаў аварыйнага прыпынку, вогнетушыцеляў, аптэчак першай дапамогі. Работнікі былі скіраваны на дадтковае навучанне.
Прэтэнзіі пракурораў выклікала тэрыторыя СТА. Яны запатрабавалі прывесці яе ў належны стан, скарэктаваны парадак афармлення дыягнастычных карт, якія ўтрымліваюць даныя тэхагляду.
Фотаздымак: Генеральная пракуратура РБ
