лясгас

Як спрасціць лясную працу, думалі ў Бабруйскім лясгасе

Кадравы голад прымушае міністэрства лясной гаспадаркі думаць аб спрашчэнні рабочых працэсаў.

Бабруйскі лясгас стаў адным з месцам, дзе днямі намеснікі міністра лясной гаспадаркі разам з мясцовымі падначаленымі думалі об магчымасці спрашчэння працы на месцах. 

“Мэта – вызначыць працэсы і мерапрыемствы, якія з’яўляюцца састарэлымі, залішнімі альбо не забяспечваюць дастатковай практычнай аддачы, а таксама магчымыя шляхі іх спрашчэння, аптымізацыі, змены або выключэння”, – тлумачыла міністэрства ў сваім тэлеграм-канале.

У форме круглага стала мінскія лясныя начальнікі спрабавалі даведацца ад майстроў і кіраўнікоў лясгасаў, што яны думаюць наконт такога спрашчэння.

Варта адзначыць, што такія пытанні паўстаюць у лясной гаспадарцы Беларусі не ад добрага жыцця. Так, паводле статыстыкі Белстату, за 2025 год колькасць занятых у галіне скарацілася на 3,8 тыс. чалавек. Лясная гаспадарка краіны адчувае сур’ёзны кадравы голад, адна з прычын якога тое, што “вёскі пусцеюць, а з горада ў лясную глуш ніхто ехаць не хоча”.

Фотаздымак: Віктар Шэйкін

← Усе навіны Магілёва