Толькі пасля звароту жанчыны ў пракуратуру аб тым, што адабраныя ў яе дзеці засталіся без грашовай дапамогі, новыя апекуны заняліся гэтай справай.
Праблема з нявыплатай грашовай дапамогі выявілася не адразу. У сакавіку 2026 года Хоцімскі райвыканкам надаў двум непаўналетнім дзецям статус тых, хто застаўся без апекі бацькоў. Пасля гэтага іх забралі ў прыёмную сям’ю. Да гэтага іх родная маці атрымлівала за дзяцей дзве дзяржаўныя выплаты: пенсію па інваліднасці на аднаго з іх і пенсію з нагоды страты карміцеля.
Пасля перадачы дзяцей у іншую сям’ю выплаты маці заканамерна прыпынілі. А вось аднавіць іх ужо на імя новага апекуна ніхто не паспяшаўся. Апякун па належныя дзецям грошы не звярнуўся. Органы апекі, якія павінны былі сачыць у тым ліку за захаваннем маёмасных правоў дзяцей, сітуацыю таксама своечасова не заўважылі. У выніку дзеці, якіх дзяржава перадала прыёмнай сям’і, засталіся без часткі належнай ім дзяржаўнай падтрымкі.
Зрух адбыўся толькі пасля заявы ад роднай маці ў пракуратуру. Мясцовы пракурор вынес прадпісанне начальніку мясцовага аддзела па адукацыі з патрабаваннем неадкладна выправіць парушэнні. Пасля гэтага апякун нарэшце звярнуўся ў адпаведныя органы, каб аднавіць выплаты на дзяцей.
Колькі часу непаўналетнія заставаліся без належных ім грошай і якая сума не была выплачаная за гэты перыяд, пракуратура не паведамляе.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
