прыпынкі

У Бялынічах і Бабруйску праігнаравалі беларускую мову – справа за пракуратурай

Адказ грамадзяніну не на мове звароту стаў прычынай увагі пракуратуры да дырэктара Бялыніцкага філіяла Аўтапарка №7 “Магілёўаблаўтатранса”. У Бабруйску паўтараецца падобнае.

“Довады звароту аб тым, што адказ на накіраваны вамі ў філіял зварот не быў падрыхтаваны на мове звароту, а таксама не растлумачаны парадак абскарджання адказу на зварот, знайшлі сваё пацвярджэнне”, – піша бялыніцкая пракуратура ў адказ на скаргу “моўнага інспектара” Ігара Случака.

За гэта дырэктару аўтамабільнага прадпрыемства ў Бялынічах вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства. У выніку Случаку быў накіраваны адказ на беларускай мове, як таго патрабуе заканадаўства аб зваротах грамадзян і закон аб мовах.

Ігар Случак таксама паведамляе, што падобнае парушэнне адбылося і ў Бабруйскім філіяле Тралейбусны парк №2  “Магілёўаблаўтатранса”. Цяпер яго скарга ў пракуратуру знаходзіцца ў працэсе разгляду.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва