Наркакантроль Магілёўшчыны пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа затрымаў 25-гадовага жыхара абласнога цэнтра.
19 жніўня у МУС паведамілі, што ён стварыў і адміністраваў інтэрнэт-краму, праз якую гандляваў марыхуанай, а сыравіну вырошчваў у сябе ў кватэры – там жа і рабіў наркотык.
Пры аглядзе жылля канфіскавалі:
- кусты канопляў;
- абсталяванне для вырошчвання і захоўвання;
- фасовачныя матэрыялы;
- расфасаваны тавар.
Узбуджана справа аб незаконным абароце наркотыкаў з мэтай збыту, затрыманаму абяцаюць да пятнаццаці гадоў.
Пятнаццаць – гэта верхняя мяжа трэцяй часткі артыкула 328 Крымінальнага кодэкса, ніжняя па ёй – шэсць гадоў. Па другой частцы, без абцяжарваючых прыкмет, дыяпазон ад трох да васьмі. Якую менавіта частку інкрымінавалі, у паведамленні не сказана.
Фота “Міліцыя Магілёўшчыны”.
