Смяротны выпадак шаленства чалавека адбыўся ў Горацкім раёне

З’явілася новая інфармацыя датычна смерці жанчыны ў Магілёўскай вобласці ад шаленства ў красавіку гэтага года.

Як высветліла ініцыятыва былах беларускіх сілавікоў Belpol, няшчасны выпадак адбыўся ў Горацкім раёне. Інфармацыя з’явілася на сайце “Еўрарадыё”. Падрапаная бадзяжным катом жанчына не звярнулася адразу па антырабічную дапамогу да з’яўлення клінічных сімптомаў. Пасля з’яўлення такіх сімптомаў лячэнне не прыводзіць да выздараўлення.

Э

Увогуле ў 2025 годзе Горацкі раён уваходзіў у лік найбольш неспрыяльных па шаленству сярод жывёл у рэгіёне – на яго прыпадала каля 30% усіх выпадкаў у вобласці.

Нагадаем, што выпадак у Горацкім раёне стаў першым выпадкам шаленства ў людзей у Беларусі з 2012 года.

“Каб заразіцца шаленствам, не абавязкова, каб чалавека хтосьці пакусаў або падрапаў. Вірус шаленства змяшчаецца ў сліне жывёл, і перадача інфекцыі можа адбыцца пры кантакце інфікаванай сліны са слізістымі абалонкамі, мікратраўмамі, драпінамі на скуры чалавека. Мы ўсе працуем на дачах з зямлёй, атрымліваючы пры гэтым мікратраўмы. Вось і гэтая жанчына магла быць інфікаваная праз мікратраўмы, кормяць [безнаглядных жывёл] і датыкаючыся з іх сліной”, – патлумачыла ўрач-эпідэміёлаг аддзялення асабліва небяспечных інфекцый Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Марозава.

Па Магілёўскай вобласці за 2025 год зарэгістравана 72 выпадкі шаленства сярод жывёл, з іх 11 выпадкаў сярод хатніх жывёл (сабака – восем, кот – тры), а таксама чатыры выпадкі сярод буйной рагатай жывёлы і восем выпадкаў сярод бяздомных (сабака – тры, кот – пяць).

Фотаздымак: cherikovnews.by

← Усе навіны Магілёва