Камітэт дзяржкантроля стаў вырашальнай інстацыяй у справе стадыёна Дараганаўскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна.
Вучням Дараганаўскай школы ёсць за што дзякаваць дзяржкантролю. Стадыён, які шмат гадоў уяўляў сабой жаласнае відовішча, стаў цалкам прыдатны да выкарыстання.
Раней гумовыя насцілы бегавой дарожкі і спартыўнай пляцоўкі былі моцна зношаныя, а месцамі наогул адсутнічалі, на асфальтавым пакрыцці некаторых пляцовак утварыліся выбоіны. Усё гэта магло прывесці да траўмаў навучэнцаў падчас заняткаў спортам, адзначалі правяраючыя з КДК.
А потым адбыўся цуд – цягам некалькіх дзён заўвагі былі ліквідаваныя. То бок на стадыёне з’явіліся новыя бегавыя дарожкі, адрамантавана пакрыццё баскетбольнай пляцоўкі, а поле для гульні ў міні-футбол засеяна газоннай травой.
Фотаздымак: тэлеграм-канал КДК
