Каля 20 тысяч рублёў за заключаныя дагаворы незаконна атрымаў кіраўнік гаспадаркі ад начальніка будаўнічай брыгады.
Сфера аграпрамысловага комплекса заўсёды была карупцыягеннай. Вось і нядаўні выпадак гэта пацвердзіў. Так, кіраўнік гаспадаркі з Магілёўскага раёна дамовіўся з начальнікам будаўніча-рамонтнай брыгады з Віцебскай вобласці, каб за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па заключэнні дагавораў падраду на выкананне будаўніча-мантажных і слясарных работ па рамонце сельгастэхнікі, а таксама своечасовы разлік, работнікі аддавалі яму працэнт ад зарплаты.
За некалькі месяцаў такога “супрацоўніцтва” фігурант незаконна атрымаў каля 20 тысяч рублёў. Цяпер дырэктар стаў фігурантам карупцыйнай крымінальнай справы, а следчыя шукаюць на яго іншыя факты злачыннай дзейнасці.
Скрыншот: тэлеграм-канал “Міліцыя Магілёўшчыны”
