махлярка

Шасцёра магілёўцаў “клюнулі” на падман з помнікамі

Неназваная махлярка прысабечыла каля 3500 руб., абяцаючы людзям паставіць надмагільныя помнікі.

Адразу шасцёра магілёўцаў звярнуліся ў міліцыю, сцвярджаючы, што іх падманулі пры заказе ўсталявання помнікаў і надмагільных пліт. Яны распавялі, што знайшлі ў інтэрнэце нейкую жанчыну, якая прапаноўвала адпаведныя паслугі.

Пасля таго, як аб умовах здзелкі было дамоўлена, людзі перадалі ёй задатак за запланаваную працу. Аднак ні грошай, ні ўсталяваных помнікаў магілёўцам пакуль убачыць на свае вочы не ўдаецца. Агулам махлярка прысабечыла 3500 руб.

У міліцыі сцвярджаюць, што ў адносінах да жанчыны ўзбуджана крымінальная справа, аднак нейкіх падрабязнасцей аб ёй не паведамляецца.

Фотаздымак: paminklai.lt

← Усе навіны Магілёва