абмяленне

На Магілёўшчыне ўскладнена праца рачнога транспарту

Нізкі ўзровень вады ў рэках прывёў стварыў неспрыяльныя умовы для рачнога транспарту на Дняпры, Сожы і Беразіне.

Паводле Белгідрамету, у жніўні на рэках краіны назіраўся ў асноўным спад узроўняў вады. Гэта выклікала праблемы ў суднаходстве і на Магілёўшчыне. Так, неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту мелі месца на Дняпры ля Магілёва, Беразіне ля Бабруйска, Сожы ля Крычава і Слаўгарада.

Воднасць Дняпра, Бярэзіны і Сожа блізкая да звычайнай для гэтай пары года і некалькі меншая за яе, адзначаюць гідролагі. Ускладненні на гэтых рэках на Магілёўшчыне ў працы рачнога транспарту працягваюцца і ў верасні. 

Па прагнозах гідролагаў, мінімальныя ўзроўні вады на большасці рэк краіны прагназуюцца блізкімі да ніжэйшых шматгадовых значэнняў для гэтай пары года, а на Прыпяці і ў ніжнім цячэнні Сожа мінімальныя ўзроўні вады чакаюцца ніжэй мінімумаў за шматгадовы перыяд назіранняў у верасні.

Фотаздымак: “Флагшток”

← Усе навіны Магілёва