міністр лабовіч

Міністр Лабовіч у Кіраўску: прывёз прапаганду, забраў падарункі

Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва быў уганараваны лекцыяй міністра працы і сацабароны Андрэя Лабовіча, за што падараваў яму сувеніры, зробленыя падапечнымі.

Як падае кіраўская раёнка, галоўнай тэмай дыялогу стала асэнсаванне гістарычнай і сучаснай значнасці дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства. Праўда, у чым заключаўся дыялог – з інфармацыі ў тэлеграм-канале раёнкі не зразумела. Затое зразумела, што асэнсаванне “гістарычнай і сучаснай значнасці” гэтага свята яшчэ ў працэсе. І працэс гэты будзе доўгім, калі не бесконцым, бо тое адзінства беларусаў у межах Савецкага Саюза стала вынікам яго ўступлення ў Другую сусветную вайну на баку гітлераўскай Германіі з мэтай акупацыі і падзела Польшы. Акрамя таго, рэпрэсіі, якія пасля гэтага падзела пачаліся ну ніяк святочнымі не былі. Таму пытанне, што ж святкуем? – будзе яшчэ доўга гучаць з вуснаў тых, хто непрадузята глядзіць на гісторыю.

Ну а за лекцыю Лабовічу работнікі цэнтра падаравалі сувеніры – дакладней падзелкі, але зробленыя не імі самімі, а грамадзянамі, якія наведваюць гэтую ўстанову. 

Фотаздымак: ТГ “Навіны Кіраўска”

← Усе навіны Магілёва