У Магілёўскай вобласці са снежня 2025-га па ліпень 2026 года праз суды ліквідавана 20 рэлігійных арганізацый розных канфесій.
Паводле падлікаў праваабарончай арганізацыі Lawtrend, большасць ліквідаваных абшчын належаць да розных пратэстанцкіх плыняў, але ёсць і каталіцкія, іудзейскія і праваслаўныя. Таксама ліквідавана абшчына Армянскай Апостальскай царквы ў Магілёве.
- Рэлігійная абшчына “Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў “Каўчэг выратавання”
- Рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай “Царква слова надзеі” ў в. Постраш, Бабруйскага раёна
- Рэлігійная абшчына “Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў”
- Яўрэйская рэлігійная абшчына “Яўрэйскі дом” ву г.п. Бялынічы
- Рэлігійная абшчына “Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў” у в. Бахані Бялыніцкага раёна
- Рэлігійная абшчына “Прыход храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в. Краснае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы”
- Прыход у гонар іконы Божай Маці “Неўпівальная чаша” в. Цяцерына, Круглянскага р-на, Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- Рэлігійная абшчына евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Царква Уваскрасення” в. Чорны Бор Быхаўскага раёна
- Евангелічна-лютэранская рэлігійная абшчына Іаана Хрысціцеля ў горадзе Клічаве
- Рэлігійная абшчына “Прыход храма Праабражэння Гасподняга в. Нясята Клічаўскага раёна Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы”
- Рэлігійная абшчына евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Слова Жыцця” ў г. Асіповічы
- Рэлігійная абшчына “Рымска-каталіцкая парафія Узвышэнне Святога Крыжа ў р.п. Ялізава, Асіповіцкага раёна, Магілёўскай вобласці”
- Рэлігійная абшчына хрысціян поўнага Евангелля “Царква Госпада Ісуса Хрыста”
- Рэлігійная абшчына “Рымска-каталіцкая парафія Святога Юзафа ў в. Казімірава, Асіповіцкага раёна, Магілёўскай вобласці”
- Рэлігійная абшчына “Прыход храма святога Архістратыга Міхаіла ў в. Панкратавічы Бабруйскага раёна Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы”
- Рэлігійная Евангелічна-лютэранская абшчына ў г. Магілёве
- Рэлігійная абшчына Царквы Хрыстовай у г. Магілёве
- Рэлігійная абшчына Армянскай Апостальскай Царквы “Сурб Хач” у горадзе Магілёве
- Рэлігійная абшчына “Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў “Сіён”
- Рэлігійная абшчына “Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў “Светлы прамень Евангелля”
Нагадаем, што масавая мінулагодняя перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый у Беларусі прывяла да рэзкага змяншэння колькасці супольнасцяў з юрыдычным статусам. Асабліва адчувальнымі наступствы гэтай працэдуры сталі для каталіцкага касцёла на Магілёўшчыне, дзе фактычна знікла палова раней існых рыма-каталіцкіх парафій. Так, на 1 лютага 2026 года ў вобласці засталося 12 дзейных рымска-каталіцкіх супольнасцяў. Да старту перарэгістрацыі, паводле дадзеных Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, у Магілёўскай вобласці налічвалася 24 такія парафіі.
Фотаздымак: www.orer.am
