школьныя прыналежнасці

На Магілёўшчыне амаль 90% школьных тавараў не адпавядалі нормам бяспекі

Дзяржстандарт выявіў неадпаведнасць 87,5% школьнага асартыменту патрабаванням бяспекі прадукцыі для дзяцей і падлеткаў.

Цягам усіх прайшоўшых месяцаў бягучага года інспекцыяй Дзражстандарта былі выяўлены парушэнні па паказчыках “гіграскапічнасць”, “паветрапранікальнасць”; прымяненне ў закрытым абутку недапушчальнай падшэўкі; адсутнічалі дэталі і (або) фурнітура са святлоадбівальнымі элементамі; па маркіроўцы прадукцыі – недакладная інфармацыя аб выглядзе і масавай долі натуральнай і хімічнай сыравіны; адсутнічалі дакументы абавязковага пацвярджэння адпаведнасці;маркіроўка прадстаўлена часткова або адсутнічала цалкам. 

У выніку кантралёры забаранілі продаж 94 найменняў тавараў для школьнікаў, а таксама іх увоз. Рэшткі забароненых рэчаў і прадметаў былі выняты з продажу.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва