калонія

Чорнае павінна быць яшчэ чарнейшым – у калоніі №15 Магілёва патрабаванні сталі больш жорсткімі

Чорнае адзенне, у якім хадзілі зняволеныя ў калоніі №15 Магілёва, цяпер павінна быць яшчэ чарнейшым – нават маленькія надпісы іншым колерам недапушчальныя.

З панядзелка 7 верасня 2026 года адміністрацыя папраўчай установы стала патрабаваць майкі і спартыўныя касцюмы толькі чорнага колеру (альбо насычана цёмна-сіняга) без найменшых украпванняў і надпісаў. Напрыклад, касцюмы з маленькімі лагатыпам Nike або Puma ўжо забароненыя. Гэта з’яўляецца праблемай для сваякоў зняволеных, бо на рынках патрэбнага варыянту проста няма.

Аналагічныя патрабаванні тычацца і спартыўнага абутку для заняткаў на спортпляцоўцы – забароненыя ўсе падэшвы акрамя чорнай. Кантралёры падыходзяць прынцыпова жорстка да перадаваных з волі вопраткі і абутку. 

У красавіку стала вядома, што ў гэтай калоніі у перадачах зняволеным забаронена перадаваць касметычныя сродкі, акрамя крэмаў да і пасля галення. Таксама там забаронена вывучэнне замежных моў па падручніках і слоўніках.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва