На пешаходнай вуліцы Ленінскай у Магілёве працягваецца перакладка тратуарнай пліткі. Рабочыя прайшлі ўчастак ад Камсамольскай у бок Зорніка і рухаюцца далей: здымаюць пакрыццё, падвозяць паддоны з новымі плітамі і пясок..
Парадак работ на гэтым адрэзку выглядае так:
- спачатку з’явіліся два новыя пешаходныя пераходы – на скрыжаванні Ленінскай з Болдзіна і з Камсамольскай;
- дзеля нанясення разметкі праз Камсамольскую рух перакрывалі на трое сутак, затым адкрылі праезд і дараблялі святлафоры;
- пасля пераходаў узяліся за плітку;
- замена электракабеляў таксама згадваецца ў планах – апошнім пунктам.
Абнаўляць збіраюцца ўсе тры кіламетры Ленінскай – да вуліцы Міронава.
Фота МогилевОнлайн.
