Летась у дарожных аўтааварыях у Магілёве загінуў адзін чалавек, а за шэсць месяцаў бягучага года на дарогах з жыццём развіталіся чацвёра.
Паводле гарадской пракуратуры, у 2025 годзе на тэрыторыі горада адбылося 117 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх загінуў адзін чалавек і 137 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. У першым паўгоддзі 2026 года дарожна-транспартная абстаноўка ўскладнілася – у выніку 51 аварый загінулі чатыры чалавекі і 50 атрымалі траўмы.
Акрамя таго што на аварыйнасць уплываюць, у прыватнасці, чалавечы фактар і паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху, не апошню ролю адыгрывае і стан дарог. Паводле пракурораў, дрэнны стан дарожнага пакрыцця нярэдка з’яўляецца спадарожным фактарам пры аўтааварыях.
Так, у лютым 2026 года кіроўца аўтамабіля «Фольксваген» здзейсніў сутыкненне са спадарожным транспартным сродкам. У выніку ў яго была праламана грудзіна. Паводле інфармацыі ДАІ спадарожнай прычынай ДТЗ з’явіліся дэфекты дарожнага пакрыцця, а дакладней, выбоіны на праезнай частцы.
За першае паўгоддзе 2026 года супрацоўнікі ДАІ па фактах непрыняцця мер па ўтрыманні дарог у адрас эксплуатуючых арганізацый вынеслі 38 прадпісанняў, 13 з якіх належным чынам не выкананы.
Нараканні з боку пракуратуры выклікала і дзейнасць камісіі па бяспецы дарожнага руху, якой не заўсёды вызначаюцца найбольш праблемныя пытанні ў сферы бяспекі дарожнага руху, канкрэтныя меры па ліквідацыі іх прычын і ўмоў. У Магілёўскі гарвыканкам унесена адпаведнае пракурорскае прадпісанне.
Фотаздымак: ДАІ
