падземка

У Магілёве мяняюць падлогу ў падземцы на Міра-Першамайскай: слізкую плітку цярпелі шмат зім

У падземны пераход на скрыжаванні праспекта Міра і вуліцы Першамайскай у Магілёве завезлі новую плітку і паставілі металічныя агароджы ў бакавых выхадах – падлогу рыхтуюць да замены.
Слізкае пакрыццё ў гэтай падземцы абмяркоўваюць не першы год: летам тэма сціхала, а з першым снегам пераход зноў ператвараўся ў каток, і пешаходы ішлі па ім з аглядкай.
У сакавіку аказалася, што падлога яшчэ і развальваецца – месцамі не хапала цэлых кавалкаў керамаграніту.
Новая плітка навобмацак шурпатая, з лёгкім рэльефам. Слізгаць па ёй, мяркуючы па фактуры, не павінна – але маразы пакажуць.
Слізкую падлогу горад цярпеў шмат зім запар. Да рамонту дайшло, калі стала ўжо зусім кепска.

Фота МогилевОнлайн.

← Усе навіны Магілёва