Крычаў

У Чавусах і Крычаве пачуць беларускую мову ў грамадскім транспарце немагчыма

Чарговыя раёны Магілёўшчына далучыліся да тых мясцін, дзе цалкам выкаранілі беларускую мову ў грамадскім транспарце.

Пра тое, што у Крычаўскім раёне шыльды з назвамі прыпынкаў, размешчаныя там графікі руху, інфармаванне пасажыраў у аўтобусах і тэкставая інфармацыя ў іх – толькі на рускай мове, “моўнаму інспектару” Ігару Случаку паведамілі ў мясцовым райвыканкаме

Цалкам аналагічны адказ на пытанні актывіста прыйшоў і з Чавускага райвыканкама, датычна моўнай сітуацыі ў чавускім грамадскім транспарце. 

Такім чынам, як высвятліў Ігар Случак усё больш раёнаў Магілёўскай вобласці далучаюцца да выкаранення беларускай мовы са штодзённага ўжытку. Пару дзён таму тое самае было засведчана ў Клімавіцкім раёне

Знішчаючы беларускую мову чыноўнікі і дзяржаўныя прапагандысты распавядаюць, як такое знішчэнне адбывалася ў міжваеннай Польшчы. Зыходзячы з таго, што беларускую мову на Магілёўшчыне практычна выкаранілі са школьнай адукацыі, грамадскага транспарту і іншых сфер штодзённага жыцця, гэтыя расповеды ўспрымаюцца як дэманстрацыя большых поспехаў у барацьбе з беларушчынай, чым тыя, што дасягнулі польскія ўлады каля ста гадоў таму.

Фотаздымак: Яндэкс.мапы

← Усе навіны Магілёва