кавярня

У Магілёве дырэктар кавярні скраў грошы наведвальніцы

Магіляўчанка пакінула ў пазычанай кнізе 850 долараў, на якія паквапіўся дырэктар кавярні.

Жанчына брала кнігу ў адной з кавярняў Магілёва, якія прапануюць такія паслугі. Часам людзі кладуць у кнігі грошы, спадзяючыся, што праз непрацяглы час забяруць іх назад. Аднак здараецца, што памяць падводзіць. Так, напрыклад, здарылася з магіляўчанкай, якая пакінула ў кнізе 850 долараў. 

Кнігу жанчына, канешне, вярнула, а вось дастаць з яе грошы забыла. Купюры знайшлі іншыя наведвальнікі кавярні, якія сумленна паведамілі пра гэта персаналу. Супрацоўніца, у сваю чаргу, распавяла пра знаходку дырэктару кавярні, які аднак быў не такі сумленны, як ўсё іншыя ўдзельнікі гэтай гісторыі. Грошы ён вырашыў прысабечыць.

Шукаючы грошы, магіляўчанка пайшла ў міліцыю. У рэшце рэшт праваахоўнікі выявілі, дзе ж падзеліся страчаныя купюры, і дырэктар кавярні стаў фігурантам крымінальнай справы. Грошы вярнуліся да іх уладальніцы.

Фотаздымак: amur.info

← Усе навіны Магілёва