рамонт маста

У Хоцімску з чырвонай стужкай адкрылі мост пасля бягучага рамонту – нават не капітальнага

У Хоцімску ўрачыста адкрылі мост па вуліцы Пралетарскай. Перарэзалі чырвоную стужку, сфатаграфавалі раённае кіраўніцтва на фоне дзяржаўных сцягоў і гледачоў, якія апладзіравалі.
Цырымонія адкрыцця моста стаяла ў праграме свята вызвалення Хоцімска.
Прычым першым пунктам, раней за ўрачыстую цырымонію каля брацкай магілы. Што менавіта зрабілі з мостам, патлумачыў кіраўнік раёна Аляксандр Дзівакоў у віншаванні з Днём вызвалення раёна і Днём горада: мост стаў «бяспечным і камфортным» пасля бягучага рамонту.
Бягучы рамонт – гэта планавыя работы па падтрыманні збудавання ў працоўным стане, а не будаўніцтва і нават не рэканструкцыя.

Было б жаданне нешта адсвяткаваць, а нагода ў Хоцімску заўсёды знойдзецца.

Фота раённай газеты «Шлях Кастрычніка»

← Усе навіны Магілёва