грыбны фэст

Магілёўскі бард Аляксандр Баль спяваў на BardGribFest у Эстоніі

Магілёўскі бард Аляксандр Баль, які цяпер жыве ў эміграцыі, выступіў на Пятым Міжнародным фестывале аўтарскай песні BardGribFest у эстонскім горадзе Пярну. 

“BardGribFest – гэта калі раніцай грыбы збіраюць, а вечарам песні спяваюць”, – распавёў Аляксандр Баль у сваім Фэйсбуку.

“Дзякуй, Саша ад усяго BardGribFesta, што ты змог да нас даехаць!! Спадзяюся, што не ў апошні раз і зможам у больш спакойнай абстаноўцы схадзіць у грыбы. Ты як заўсёды быў круты!!” – напісаў ў акаўнце фэста яго арганізатар Сяргей Бай.

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Сяргей Бай прадставіў магілёўца як асаблівага госця. “Аляксандр Баль, беларускі аўтар-выканаўца, паэт, кампазітар і адзін з яркіх прадстаўнікоў сучаснай аўтарскай песні. Яго творчы шлях пачаўся яшчэ ў 1990-я гады, і з тых часоў яго імя добра вядома прыхільнікам жанру”, – напісаў арганізатар фестываля

Ён нагадаў, што Аляксандр Баль – лаўрэат міжнароднага фестывалю аўтарскай песні “Пецярбургскі акорд” (1996), Грушынскага фестывалю (1999), а ў 2021 годзе ён стаў уладальнікам Гран-пры фестывалю “Пакроўскі сабор”.

“За яго плячыма – дзясяткі аўтарскіх песень, бард-паэм і цэлая калекцыя сольных альбомаў: “Усё можа быць”, “Memento mori”, “Шчасце” ды іншыя. Адмысловае месца ў яго творчасці займае тэатральная музыка. Яго адрозніваюць вядомая манера выканання, моцная сцэнічная энергетыка, глыбокая паэзія і рэдкае ўменне гаварыць са слухачом без дыстанцыі – проста, шчыра і па-сапраўднаму. Нездарма Аляксандр Гарадніцкі называў Аляксандра Баля галоўнай надзеяй бардаў старэйшага пакалення”, – адзначыў Сяргей Бай.

Фестываль адбыўся 19 верасня 2026 года. Паводле Сяргея Бая, ён стараецца запрасіць на яго менавіта аўтараў песень. 

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва