Двое мужчын у Кіраўску памерлі ў адной кватэры з розніцай у некалькі гадзін пасля сумеснага застолля – прычыну смерці ўстанавілі судовыя медыкі Бабруйскага міжраённага аддзела ДКСЭ.
Ноччу 50-гадовы гаспадар кватэры патэлефанаваў у міліцыю: напярэдадні ён запрасіў у госці 45-гадовага таварыша, яны выпівалі, і цяпер госць не падаваў прыкмет жыцця. Пасля абеду таго ж дня суседка знайшла ў той жа кватэры мёртвым самога гаспадара.
Экспертыза ўстанавіла ў абодвух вострае атручэнне этылавым спіртам. У крыві госця было 6,6 праміле, у гаспадара – 4,5. Эксперты ў чарговы раз нагадалі, што этылавы спірт – гэта яд, а вялікая колькасць спіртнога за кароткі час можа скончыцца смерцю.
У жніўні падобная гісторыя здарылася ў Быхаве, толькі загінулых было трое. Суседка паведаміла ў міліцыю, што суседзі не выходзяць на сувязь, а з дома даносіцца пах.
У доме знайшлі целы 62- і 59-гадовага мужчын і 58-гадовай жанчыны – яны праляжалі каля тыдня, і асобы ўстанаўлівалі па адбітках пальцаў. Экспертыза паказала атручэнне этыленгліколем, які выкарыстоўваюць у антыфрызе і тасоле. Яго знайшлі і ў адной з канфіскаваных у доме бутэлек. У кампаніі быў і чацвёрты чалавек: яму сказалі, што п’юць «напой хатняга прыгатавання». Калі яму стала дрэнна, ён звярнуўся да ўрачоў і выжыў.
Фота ведамаснага сайта ДКСЭ.
