казіно

У Магілёве начальнік змены адправіў у анлайн-казіно пяць тысяч рублёў падначаленага

Рабочы аднаго з магілёўскіх заводаў прыйшоў у Кастрычніцкі РАУС з заявай: з яго пакоя ў інтэрнаце знік кашалёк з пяццю тысячамі рублёў.
Злодзеем аказаўся сусед па пакоі – трыццацігадовы начальнік змены пацярпелага.
Кашалёк з наяўнымі начальнік заўважыў у сумцы для ноўтбука, калі рабіў уборку ў пакоі.
Тыдзень злодзей браў адтуль патроху, а потым забраў усё. Грошы праз плацежныя тэрміналы ішлі на яго гульнявыя рахункі ў анлайн-казіно.
Міліцыя раіць не пакідаць грошы ў даступных месцах, нават калі жывеш з добра знаёмымі людзьмі. Гэтая гісторыя дадае да парады ўдакладненне: нават калі жывеш з уласным начальнікам.

Фота скрыншот відэа «Міліцыя Магілёўшчыны»

← Усе навіны Магілёва