На аўтадроме абласнога ДТСААФ у Магілёве прайшоў дзясяты конкурс «Могилевский мастер» сярод кіроўцаў смеццявозаў.
За дзевяць гадоў галоўны прыз прыкметна схуднеў. На першым конкурсе, у кастрычніку 2017 года, пераможцы ў намінацыях атрымалі па 100 рублёў і павышэнне тарыфнай стаўкі на 50 працэнтаў, за другое і трэцяе месцы давалі 80 і 60 рублёў.
Гэтым разам пераможцам уручылі дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі, а надбаўку да стаўкі кіраўнікам іх прадпрыемстваў толькі рэкамендавалі ўстанавіць. Удзельнікаў таксама ўсё менш. На першы конкурс выйшлі 20 кіроўцаў, у 2021 годзе – 19, у 2023-м і ў 2025-м – па 18, гэтым разам – 16.
Падобна на тое, што конкурс імкліва губляе папулярнасць.
Фота mogilevnews.by
