ААТ «Магілёўаблаўтатранс» атрымала з завода 11 новых сучлянёных нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ-216047 асабліва вялікага класа. Сем машын адправіліся ў Магілёўскі аўтобусны парк №1, дзве – у Бабруйскі парк №2, па адной – у Асіповіцкі аўтапарк №19 і Крычаўскі парк №3.
Сам перавозчык у тым жа паведамленні піша, што гэтая мадэль добра паказала сябе ў буйных гарадах з інтэнсіўным пасажырапатокам. Крычаў і Асіповічы – раённыя цэнтры, і кожны атрымаў па адной такой машыне.
Пад апісанне з паведамлення падыходзяць Магілёў і Бабруйск – туды і адправіліся дзевяць аўтобусаў з адзінаццаці.
Фота Магілёўаблаўтатранс.
