На палігоне “Асіповіцкі” да 31 снежня 2026 года штодня праходзяць баявыя стрэльбы. Уваход туды пастароннім небяспечны і забаронены.
Стрэльбы праходзяць нават у выходныя і святочныя дні, таму несанкцыянаванае пранікненне на тэрыторыю палігона, для збору, напрыклад, грыбоў, ягад, лекавых раслін, металалому або з іншымі мэтамі можа абярнуцца трагедыяй. Пра гэта папярэджвае мясцовая раёнка. Таксама за такое пранікненне пагражае адміністрацыйная адназнасць ад штрафу ў 10 базавых велічынь (450 рублёў) да арышту.
Аднак на палігон мясцовыя, але не ўпаўнаважаныя людзі ходзяць не толькі па грыбы і ягады. Часам яны ідуць туды за снарадамі і іншымі выбухованебяспечнымі прадметамі, якія потым захоўваюць ў сваіх дамах, на дачах ці папросту прадаюць. За такія дзеянні прадугледжана ўжо крымінальная адказнасць ажно да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Варта адзначыць, што агулам гэтыя стрэльбы, якія пачаліся з 18 верасня, працягнуцца больш за тры месяцы.
Нагадаем, што палігон “Асіповіцкі” знаходзіцца на месцы былой вёскі Рэпішча каля Асіповічаў. У публікацыях сустракаюцца назвы «палігон Рэпішча» і «Рэпішча». Гэта навучальны аб’ект Асіповіцкага гарнізона, ён звязаны з 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгадай. Палігон варта адрозніваць ад лагера ў вёсцы Цэль – гэта асобныя аб’екты.
Фотаздымак: osipovichi-region.by
