У вёсцы Пацева Слабада Кіраўскага раёна каля прыватнага дома абрынулася частка дымахода і прыціснула мужчыну, які вёў там будаўнічыя работы. Заціснула яго так, што ратавальнікам спатрэбілася спецыяльнае абсталяванне. Пасля вызвалення пацярпелага перадалі медыкам і адвезлі ў бальніцу. Чаму абрынуўся дымаход, пакуль высвятляюць.
Фота МНС.
