За дзевяць месяцаў 2026 года жыхары Магілёўскай вобласці дабраахвотна пералічылі махлярам 3,7 млн рублёў.
Пра такую немалую суму, якая перайшла ў нячыстыя рукі, распавяло кіраўніцтва абласнога УУС.
Паводле праваахоўнікаў, яны выкарыстоўваюць розныя сцэнары падману. Гэта, напрыклад, прадстаўленне сябе следчымі, якія нібыта выявілі “незаконную” транзакцыю. Таксама можа быць прапанова выгаднага працаўладкавання ці высокага інвестыцыйнага даходу. Часам цэллю падмана становяцца падлеткі, якіх запэўніваюць аддаць бацькоўскія грошы. Бывае, што выкарыстоўваецца абацянне штосьці прадаць праз інтэрнэт па нібыта неверагоднай зніжцы.
У міліцыі сцвярджаюць, што дзяржорганы ніколі не званяць у мэсэнджарах, супрацоўнікі банкаў ніколі не запытваюць код з СМС, а “бяспечных” рахункаў не існуе.
Фотаздымак з адкрытых крыніц.
