У швейным цэху на Віцебскім праспекце ў Магілёве спрацавала сістэма «Маланка» – яна сама перадала ратавальнікам сігнал пра ўзгаранне.
Калі прыехалі пажарныя, дым ішоў з падвала. Работнікі да гэтага часу ўжо стаялі на вуліцы. Ніхто не пацярпеў.
Пажар патушылі, на месцы працавалі пяць машын МНС.
Прычыну высвятляюць. Разглядаюць версію пра кароткае замыканне свяцільніка на столі.
Фота МНС.
