У Магілёве работнік, наводзячы парадак у двары прыватнага дома, умудрыўся спаліць усю нерухомасць на 51 тыс. рублёў.
25-гадовы магілёвец дамовіўся з гаспадаром аб навядзенні парадку ў двары. Для спальвання смецця і сухога галля яму прапанавалі металічную бочку, аднак “кемлівы” хлопец вырашыў абысціся без яе. Каб хутчэй справіцца з работай, ён расклаў адразу тры вогнішчы проста на зямлі. Прычым адно з іх, памерам прыкладна два на два метры, гарэла непадалёк ад драўлянай гаспадарчай пабудовы.
Неўзабаве работнік заўважыў, што дах гэтай пабудовы ўжо ахоплены полымем. Агонь хутка перакінуўся на лазню, а затым і на жылы дом. Самастойна справіцца з пажарам мужчына не здолеў. Давялося выклікаць ратавальнікаў.
Супрацоўнікі МНС агонь пагасілі, але вынікі такой уборкі аказаліся сумнымі: дзве гаспадарчыя пабудовы знішчаны, жылы дом сур’ёзна пашкоджаны. Агульную матэрыяльную шкоду ацанілі прыкладна ў 51 тыс. рублёў.
Як пацвярдзіла судовая экспертыза, ачагом пажару стала драўляная гаспадарчая пабудова, якая магла загарэцца ад цеплавога выпраменьвання вогнішча. Цяпер няўдалая ўборка стала яшчэ і падставай для крымінальнай справы. Пра канкрэтнае абвінавачанне і далейшы лёс работніка пакуль не паведамляецца.
Фотаздымак: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
