дзіцячы сад №51

У Магілёве каля дзіцячага садка на Чалюскінцаў упаў дрон – відавочцы

У ноч на 29 кастрычніка жыхары вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве паведамілі пра гучны выбух, які, паводле іх слоў, мог быць звязаны з падзеннем дрона.

Пра здарэнне карыстальнікі пішуць у Threads. Паводле паведамленняў відавочцаў, каля першай гадзіны ночы невядомы лятальны апарат нібыта ўпаў паблізу дзіцячага садка № 51 – у раёне дома № 150а па вуліцы Чалюскінцаў.

Некаторыя мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што пасля выбуху да дзіцячага садка прыехалі дзве пажарныя машыны, міліцыя і хуткая дапамога. Таксама, паводле іх слоў, тэрыторыю ўстановы аглядалі людзі з ліхтарыкамі.

На момант публікацыі афіцыйныя службы не паведамлялі пра падзенне дрона ў гэтым раёне. Таму незалежна пацвердзіць версію, якую распаўсюджваюць жыхары, пакуль немагчыма.

Фота: Yandex Maps

← Усе навіны Магілёва