У Кастрычніцкім раёне Магілёва распачалі крымінальную справу аб крадзяжы з пункта выдачы заказаў аднаго з маркетплэйсаў. Фігурант – 17-гадовы хлопец.
Падлетак заказаў больш за 20 адзінак адзення і іншых рэчаў на суму больш за 3700 рублёў.
Атрымаўшы заказ, ён пайшоў у прымерачную – нібыта праверыць пакупкі. Калі менеджарка пункта выдачы адышла на склад, пакупнік выйшаў з памяшкання з таварам, так і не заплаціўшы за яго. У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі маркетплэйса.
Дома хлопец растлумачыў маці, адкуль у яго дарагое адзенне: нібыта зарабіў грошы ў інтэрнэце. Страты маркетплэйсу маці кампенсавала.
