68-гадовы жыхар аграгарадка Аўсянка патануў у копанцы каля вёскі Любіж – цела пенсіянера знайшлі ратавальнікі прыкладна за метр ад берага.
Удзень мужчына пайшоў на рыбалку і да вечара дадому не вярнуўся. Жонка адправілася яго шукаць і на беразе копанкі знайшла рэчы мужа – самога рыбака побач не было.
Каля дзесятай вечара ў службу выратавання паступіла паведамленне пра магчымае ўтапленне.
Ратавальнікі абследавалі вадаём і паднялі цела з вады.
Абставіны гібелі жыхара Аўсянкі высвятляюць горацкія следчыя.
