За дзевяць месяцаў 2026 года адбылося 777 пажараў, у якіх загінулі 67 чалавек.
Паводле даных абласной пракуратуры, летась за аналагічны перыяд было, адпаведна, 739 пажараў і 53 загінуўшых.
Пракуроры і прадстаўнікі МНС за жнівень-верасень сёлета даследавалі больш за 550 дамаўладанняў у так званых сацыяльна-ўразлівых катэгорый жыхароў Магілёўшчыны. Больш чым у 50 домаўладаннях, то бок практычна ў кожным дзясятым, выяўлена небяспека – парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, звязаныя з эксплуатацыяй пячнога абсталявання і курэннем у месцах для адпачынку, адсутнасцю працаздольных аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, антысанітарнымі ўмовамі пражывання грамадзян.
Нагадаем, што сёлета на Крычаўшчыне не зніжаецца колькасць пажараў і расце лічба загіблых. Там у першай палове года адносна смерцяў гаворка ідзе пра множны лік. У мінулым годзе са студзеня па верасень у агні загінуў у раёне адзін чалавек.
На 180% вырасла колькасць пажараў у Быхаўскім раёне за студзень – сакавік 2026 года ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам. І калі летась за першыя тры месяцы года ад агню не загінуў ніхто, то сёлета за такі перыяд смерць ад агню напаткала чатырох чалавек.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
