ДТЗ Асіповічы

У Асіповічах 70-гадовы кіроўца Skoda выехаў на сустрэчную і ўрэзаўся ў Peugeot, які стаяў на месцы

На вуліцы Юбілейнай ў Асіповічах 70-гадовы кіроўца Skoda не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там легкавік урэзаўся ў Peugeot, які стаяў на месцы: яго кіроўца спыніўся, каб пасадзіць пасажыра.

Skoda ехала па Юбілейнай у бок вуліцы Рымы Кунько. Пасля сутыкнення ў бальніцу даставілі траіх – самога пенсіянера і двух пасажыраў Peugeot.

Абставіны аварыі высвятляюць аўтаінспектары.

Фота скрыншот відэа канала «Міліцыя Магілёўшчыны».

← Усе навіны Магілёва