У Краснапольскім раённым «савеце дэпутатаў» прайшло пасяджэнне пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях. Абмяркоўвалі, як суправаджаюць сірот пасля выпуску з дзіцячых дамоў.
З дакладам выступіла Вольга Шамянкова, начальніца ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Слухала яе камісія, якую ўзначальвае Вольга Юдзянкова. Вольга Мікалаеўна Юдзянкова таксама кіруе фінансавым аддзелам таго ж райвыканкама.
Выходзіць, райвыканкам даў справаздачу перад райвыканкамам. Упраўленне сацабароны траціць бюджэтныя грошы на сірот, фінансавы аддзел гэтыя грошы выдзяляе, а правяраць працу селі абодва – па розныя бакі аднаго стала.
Прысутнічаў і старшыня раённага савета «дэпутатаў» Аляксандр Маторын.
Пра саму працу сказана агульнымі словамі: адаптацыя, вучоба, працаўладкаванне, псіхалагічная дапамога і «комплексны падыход».
У «Дванаццаці крэслах», засноўваючы «Саюз мяча і арала», Астап Бэндэр ужыў той жа «комплексны падыход».
У Краснаполлі мячом і аралам размахвае лукашэнкаўская вертыкаль.
Фота «Чырвоны сцяг».
