Андрэй Чарнышоў

Жыллё на ўсходзе Беларусі найменш цікавіць пакупнікоў з Расіі, сцвярджае эксперт

Расіяне аддаюць перавагу пакупцы кватэр у заходніх абласцях Беларусі і Мінску. Магілёў, Гомель і Віцебск іх цікавяць значна менш.

Згодна даных аналітыка рынку нерухомасці Андрэя Чарнышова, за апошні час  сярэдняя цэна па выніках здзелак, у Магілёве была на ўзроўні 1100 долараў за квадратны метр. Гэта больш чым у Гомелі і Віцебску (1070 долараў і каля 1000 долараў адпаведна). У той жа час у Мінску за квадратны метр давалі 2300 долараў, у Брэсце – 1350 долараў, у Гродна – 1100-1150 долараў.

Вяліку ролю ў даволі высокіх цэнах, паводле Чарнышова, адыгралі расіяне, якія актыўна набывалі сёлета кватэры ў Беларусі. 

Аналітык папярэджвае, што ў 2027 годзе прыток пакупнікоў з Расіі будзе расці. Акрамя Мінска, расіян больш за ўсё цікавяць Брэст і Гродна як турыстычныя гарады.

“Не толькі Мінск прываблівае расіян, але і рэгіёны, аб чым мы вам таксама і казалі. Аднак, канешне, тут трэба быць аб’ектыўным і казаць, што гэта не Магілёўшчына і Гомельшчына, хаця яны бліжэй. Чаму? Безумоўна, гэта вельмі прыгожыя гарады, асабліва Віцебшчына са сваёй Браслаўшчынай, але з тых каметароў, якія я атрымаў, больш за ўся запатрабаваныя, канешне, пасля Мінска гэта Брэст і Гродна, як турыстычныя, прыгожыя гарады”, – сказаў эксперт.

Скрыншот: YouTube @Realt_Expert

← Усе навіны Магілёва