Дроны ДАІ

Над скрыжаваннямі Магілёва лётаюць дроны ДАІ

ДАІ Магілёва падняла беспілотнікі над самымі аварыйнымі скрыжаваннямі горада. З вышыні інспектары сочаць, ці прапускаюць кіроўцы пешаходаў на пераходах і як праезную частку перасякаюць самі пешаходы і веласіпедысты. Кіроўцам раяць зніжаць хуткасць каля пераходаў да мінімуму і быць гатовымі спыніцца, пешаходам – перш чым ступіць на дарогу, пераканацца, што іх заўважылі.

Фота: скрыншот відэа «Міліцыя Магілёўшчыны».

← Усе навіны Магілёва