Лютэранскія арганізацыі ў Магілёве, Клічаве і Бабруйску зараз знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі.
Паводле даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, рашэнне аб ліквідацыі евангелічна-лютэранскай абшчыны ў Магілеве было прынята Магілёўскім абласным судом 26 красавіка 2026 года. На гэты момант працэс ліквідацыі яшчэ не завершаны.
Евангелічна-лютэранскую абшчыну Іаана Хрысціцеля ў Клічаве Магілёўскі аблсуд прыняў рашэнне ліквідаваць 15 ліпеня 2026 года. Працэс ліквідатыці тут таксама яшчэ працягваецца. Гэтыя рэлігійныя арганізацыі існавалі ў статусе мясцовых.
У сваю чаргу Упаўнаважыны па справах рэлігій і нацыянальнасцей 27 жніўня 2926 года прыняў рашэнне аб ліквідацыі ў Бабруйску Рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання “Самастойная евангеліцка-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь”.
Усе яны пачыналі сваю дзейнасць у сярэдзіне 2000-х гадоў. Так, магілёўская абшчына – у лютым 2005 года, крычаўская – у студзені 2006 года, а аб’яднанне ў Бабруйску – у снежні 2006 года. І вось па прашэсці 20 гадоў іх дзейнасць спыненая. Імавернай прычынай стала непраходжанне чарговай дзяржаўнай перарэгістрацыі, якая адбывалася летась.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
